«Пабудуем храм разам!»

У лютым 2008 года газета паведаміла чытачам пра знакавую падзею ў жыцці нашага горада — каля самага буйнога мікрараёна Азёрны райцэнтра адбылося асвячэнне закладкі муроў новага храма ў гонар свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага.


Як тады адзначыў благачынны Тураўскай царкоўнай акругі Генадзь Хаткевіч, без дапамогі жыхароў як горада, так і раёна, людзей з міласэрнымі і чулымі сэрцамі, немагчыма ажыццявіць задуманае, пабудаваць годны храм. І людзі адгукнуліся на гэтую просьбу. Прыход храма свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага ў г. Жыткавічы адкрыў разліковы рахунак для ахвяраванняў, на які паступаюць сродкі на будаўніцтва галоўнага храма раённага цэнтра. Як вынік — паціху сталі “расці” і сцены прыгожага храма з чырвоных цаглін (на здымку). Аднак для завяршэння работ неабходны дадатковыя фінансавыя сродкі.


Нагадваем нашым чытачам, што працягваецца пастаянна дзеючая акцыя “Пабудуем храм разам!” Яе заклік “Ваша маленькае ахвяраванне — гэта цаглінка ў будаўніцтва храма!”— няхай знойдзе водгук у сэрцах нераўнадушных людзей. Нагадваем разліковы рахунак для ахвяраванняў: 3015204910010, УНН 401148221 у аддзяленні ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Жыткавічы, код 936.


У.МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.