Радасная навіна
Радасная навіна нядаўна прыйшла ў ДПТВ-182.
Каманда повараў вучылішча заняла трэцяе месца на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства, які праводзіўся сярод аналагічных устаноў вобласці. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 14 каманд, што падкрэслівае яшчэ большую значнасць перамогі прадстаўніц Жыткавіцкага ДПТВ-182 Юлі Пяшэвіч, Сафіі Сасько і Крысціны Рудніцкай, якія пакінулі пасля сябе намнога больш спрактыкаваных саперніц. Сведчыць поспех дзяўчат і аб тым, што ў нашым вучылішчы рыхтуюць спецыялістаў высокага класа.