Узнагароды Ленінскай участковай

Дзвюма ўзнагародамі па выніках мінулагодняй дзейнасці адзначана праца калектыва Ленінскай участковай бальніцы.


Упраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама ўзнагародзіла калектыў установы дыпломам першай ступені за ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя ў мінулым годзе. Нядаўна работнікі бальніцы зноў прымалі віншаванні. На гэты раз, згодна загада Міністэрства аховы здароўя, калектыў лячэбнай установы атрымаў дыплом другой ступені як лепшая ўчастковая бальніца, пераможца рэспубліканскага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва сярод аналагічных устаноў краіны.


Дарэчы, гэта ўжо трэцяя высокая ўзнагарода за пачэсную працу ўрачам, медсёстрам і іншым работнікам Ленінскай лячэбнай установы за мінулагоднюю дзейнасць. Месяцам раней праца калектыва была адзначана на раённым злёце перадавікоў вытворчасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.