“ Я люблю цябе, жыццё!” —
“ Я люблю цябе, жыццё!” — у акцыі пад такой назвай прынялі актыўны ўдзел члены БРСМ Жыткаўшчыны.
Як паведаміў рэдакцыі першы сакратар райкама БРСМ С. Магер, раённым камітэтам арганізацыі сумесна з аддзелам па справах моладзі райвыканкама ў рамках акцыі была арганізавана пасадка лесу ў дзялянках Людзяневіцкага і Жыткавіцкага лясніцтваў. У гэтай карыснай справе прыняла ўдзел моладзь прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра: КУП “Жыткавіцкі камунальнік”, райпа, хлебнай базы, цэнтральнай раённай бальніцы, “ААТ “Пратон-М”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, а таксама навучэнцы ДПТВ -182. Дзякуючы старанням юнакоў і дзяўчат на раней высечаных дзялянках пасаджаны на васьмі гектарах саджанцы сасны, бярозы і дуба. Атрыманыя ад пасадкі лесу грошы арганізатары акцыі плануюць патраціць на добраўпарадкаванне і рамонт помнікаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.