Кормяць “аўтаматычныя мамы”
Завершана рэканструкцыя першага цялятніка на ферме “Птушнік”, што належыць ААТ “Тураўшчына”. Тут укаранены самыя сучасныя тэхналогіі.
Напрыклад, у новым памяшканні маленькіх цялят кормяць не жывёлаводы-даглядчыкі, а спецыяльныя аўтаматы, якія кожнаму гадаванцу ў строга адведзены час выдаюць патрэбную порцыю малака.
Курс па аўтаматызацыі ферм у таварыстве будзе падтрымлівацца і далей. Плануецца ўвесці ў строй у бліжэйшы час яшчэ адзін цялятнік з аўтаматычнай выпайкай гадаванцаў, а таксама малочнатаварны комплекс з доярамі-робатамі.