Шанаваць талент
У панядзелак у малой зале Жыткавіцкага гарадскога цэнтра культуры адбылася сустрэча старшыні райвыканкама Мікалая Какоры з таленавітай моладдзю раёна.
Больш 40 пераможцаў алімпіяд і творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў адзначаны ўзнагародамі райвыканкама, а таксама іх педагогі, кіраўнікі гурткоў і секцый. У сваю чаргу маладыя таленты паказалі ўзор свайго майстэрства. У выніку адбылося незабыўнае свята для ўсіх яго ўдзельнікаў.