Аднаўляецца традыцыя
Днямі райкамам БРСМ праведзена турыстычная экскурсія ў сталіцу Украіны, горад Кіеў. Удзел у ёй ўзялі больш паўсотні маладых людзей, якія працуюць ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах горада і раёна.
Падчас паездкі моладзь нашага раёна азнаёмілася з найбольш знакамітымі гістарычнымі мясцінамі сталіцы суседняй дзяржавы. Як зазначыў сакратар райкама БРСМ Станіслаў Магер, арганізацыя турыстычнай паездкі для моладзі ў Кіеў з’яўляецца ў пэўнай ступені адраджэннем гэтай дзейнасці ў нашым раёне, якая будзе працягнута і ў будучым.