На біс

На біс сустракалі кожны канцэртны нумар на восьмым Міжнародным фестывалі нацыянальных культур, што адбыўся ў г. Гродна, цыганскага ансамбля раённага цэнтра культуры “Лачшо дывес”.


Артысты гэтага калектыва галоўнай установы культуры з Жыткавіч прынялі ўдзел у такім значным мерапрыемстве ў складзе дэлегацыі Гомельскай вобласці. Летась яны сталі лаўрэатамі абласнога туру фестывалю. Не падвялі і ў фінале, у якім брала ўдзел амаль сотня розных калектываў трыццаці трох нацыянальнасцей. Заканамерным вынікам выступлення “Лачшо дывес” стаў лаўрэацкі дыплом фестывалю ды пакораныя сэрцы шматлікіх гледачоў. Дапамог жа дасягнуць удзельнікам цыганскага ансамбля вакальнага майстэрства іх кіраўнік Вячаслаў Яўлаш.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.