ПАСПЯХОВЫХ ЗДЗЕЛАК!

Дзевятага ліпеня ў райцэнтры пройдзе Жыткавіцкі рэгіянальны інвестыцыйны форум “ Паспяховыя інвестыцыі — аснова ўстойлівага развіцця рэгіёна, узаемавыгаднага супрацоўніцтва і партнёрства”.


На форум запрашаюцца кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі дзелавых колаў. У іх будзе магчымасць азнаёміцца з эканамічным патэнцыялам раёна, а таксама ім прадставяць шэраг інвестыцыйных праектаў у сферах турызму, перапрацоўчай прамысловасці, гандлю і будаўнічым комплексе. На продаж ці ў арэнду інвестарам прапануюць восем зямельных участкаў для будаўніцтва сацыяльна-значымых аб’ектаў і 5 невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці і столькі ж для арганізацыі вытворчасці. Арганізатары форума спадзяюцца, што гэтыя прапановы зацікавяць інвестараў і мерапрыемства адзначыцца многімі паспяховымі зделкамі.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.