Пачата вытворчасць гарошку

Працоўны калектыў ААТ “Тураў” распачаў выпуск сваёй асноўнай прадукцыі — зялёнага гарошку. Па апошніх дадзеных з канвеера перапрацоўчага цэха сышло амаль мільён слоікаў прадукцыі.


Сыравіна для вытворчасці пастаўлялася з камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Марохараўскі”. Працаўнікамі гэтай гаспадаркі сёлета вырашчаны нядрэнны ўраджай. 3 60 гектараў, пры сярэдняй ураджайнасці 31 цэнтнер, перапрацоўшчыкам адпраўлена 200 тон гароху. Працэс кансервавання гароху будзе толькі павялічвацца. У хуткім часе сыравіна для гэтых мэт пойдзе з палеткаў ААТ “Тураўшчына”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.