Пашыраецца сетка
Яшчэ адна гандлёвая кропка Жыткавіцкага міжраённага аддзялення “ Гомельсаюздруку” адкрыта ў нашым райцэнтры.
Новы кіёск запрацаваў у мікрараёне Зубраня. Адкрылі яго па просьбе мясцовых жыхароў. Зараз работнікі арганізацыі актыўна насычаюць паліцы кіёска разнастайным таварам. Цяпер аддзяленне мае восем гандлёвых кропак, шэсць з якіх знаходзяцца ў нашым райцэнтры. І яны карыстаюцца попытам у людзей.
С. МІКАЛАЕЎ.