Першы ўкос завершаны
10930 тон сена, 18768 сенажу і 29225 сіласу — такі плён працы корманарыхтоўшчыкаў раёна пасля ўборкі 8240 гектараў траў першым укосам.
Як сведчаць лічбы, практычна па ўсіх відах назапашваемага травяністага фуражу корманарыхтоўшчыкі раёна спрацавалі лепей чым летась. Таму цяпер у разліку на адну ўмоўную галаву маецца па 9,22 цэнтнера кармавой адзінкі супраць 7,6 мінулагодніх. Калі меркаваць па апошнім паказчыку, то найлепш спрацавалі корманарыхтоўшчыкі КСУПа “Чырвоны Бор”, дзе на адну ўмоўную галаву назапашана з траў першага ўкосу амаль па дзевятнаццаць цэнтнераў кармавых адзінак. Больш чым па дванаццаць цэнтнераў кармавых адзінак у разліку на ўмоўную галаву жывёлы маюць у КСУПах “Бялёў”, “Людзяневічы” і “Коленскае”.
С. МІКАЛАЕЎ.