Стаўка на энергазберажэнне
Дзесяць мерапрыемстваў па энергазберажэнню запланавана выканаць сёлета КУП “Жыткавіцкі камунальнік”.
Найбольш буйны з гэтых праектаў: рэканструкцыя кацельні Жыткавічы-1. Яго кошт складае прыкладна 9,5 мільярда рублёў, з якіх 3,6 мільярда ўжо выдаткавана. Поўнасцю рэканструкцыя завершыцца ў 2011-2012 гадах. У выніку яе кацельня запрацуе на мясцовых відах паліва. У ліку іншых энергазберагаючых мерапрыемстваў камунальшчыкаў замена труб цеплатрасы на больш эканамічныя па вуліцы Сацыялістычная, а таксама помпавага абсталявання ў кацельні былога ПТВ, устаноўка таймераў і энергазберагаючых лямп вулічнага асвятлення і датчыкаў руху ў пад’ездах жылых дамоў. Апошніх закуплена ўжо дзвесце штук, яшчэ плануецца набыць 400. Такое абсталяванне дазволіць эканоміць электрычнасць у пад’ездах, бо святло будзе аўтаматычна ўключацца толькі тады, калі ў дом зойдзе чалавек. Аўтаматыка, дзякуючы гэтым прыборам, і адключыць электрычнасць. Эканамічны эфект ад правядзення энергазберагаючых мерапрыемстваў па папярэдніх падліках мяркуецца атрымаць прыкладна ў паўмільярда рублёў.
С. МІКАЛАЕЎ.