Умацоўваць кантакты

Чарговы маршрут членаў інфармацыйнай групы райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Рамановіч, прывёў у аграгарадок Азяраны. Тут у рамках адзінага дня інфармавання, тэма якога “Удасканаленне работы мясцовых Саветаў з насельніцтвам” адбылася сустрэча з жыхарамі населенага пункта.


Сустрэчу адкрыла Ніна Мікалаеўна, якая прадставіла вяскоўцам гасцей, і выказалася па вынесенай на абмеркаванне тэме.


На канкрэтных прыкладах старшыня райсавета яскрава прадэманстравала, як сумеснымі намаганнямі мясцовай улады і людзей можна вырашаць самыя складаныя пытанні. Патрэбна толькі і тым, і другім праяўляць больш актыўнасці і пастаянна мацаваць паміж сабой кантакты. Ды яшчэ не ківаць адзін на другога пры вырашэнні надзённых пытанняў, а брацца за справу сумеснымі намаганнямі. “ Менавіта так паступаюць ужо ў шэрагу Саветаў, і там маецца нямала станоўчых вынікаў у працы”, — гаварылася Нінай Мікалаеўнай.


Сустрэча членаў інфармацыйнай групы з азяранцамі закончылася традыцыйна: госці адказалі на пытанні людзей. Хвалявала жыхароў аграгарадка найперш праблемы, звязаныя з забеспячэннем вадой домаўладанняў, прадуктамі харчавання дзіцячага садзіка, работай гандлёвых кропак і іншыя. На ўсе пытанні былі дадзены адпаведныя тлумачэнні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.