Воля да перамогі

Сапраўдную волю да перамогі праявілі члены каманды падлеткаў ( 13-16 гадоў) з Жыткавіцкага раёна на абласным турыстычным злёце, які прайшоў на тэрыторыі Мазырскага раёна. Сёлета ў злёце прыняла ўдзел рэкордная колькасць каманд — дваццаць чатыры з розных раёнаў і адміністрацый вобласці. Жыткавіцкія рабяты былі моцна нацэлены, каб палепшыць сваё дасягненне мінулага года, якога дабіліся на аналагічным мерапрыемстве ў Лельчыцах. Тады жыткаўчане занялі другое месца.


Сёлета ж каманда выступала яшчэ больш стабільна, практычна ў кожным конкурсе станавілася прызёрам, а ў аглядзе мастацкай самадзейнасці стала лепшай. Гэта і дазволіла рабятам заняць агульнакаманднае першае месца. А Сяргей Бандзюк прызнаны сёлета лепшым турыстам злёта. Поспеху падлеткаў з Жыткаўшчыны ў многім садзейнічала грунтоўная падрыхтоўчая работа, якую правялі з камандай начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзяніс Гаўрылаў, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А.Трухановіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Клаўдзія Мароз, а таксама важкая дапамога ў арганізацыі выступлення каманды на абласным турыстычным злёце з боку старшыні раённага аб’яднання “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” Ларысы Фраловай, дырэктара аўтапрадпрыемства Віталія Кошмана, адасобленага структурнага падраздзялення “Вытворча-нарыхтоўчы камбінат” раённага спажывецкага таварыства Валянціны Белаглазавай, дырэктара прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Жыткавіцкае ПМС” Віктара Палуянава і настаўніка фізічнай культуры ўстановы адукацыі “Гімназія г.Жыткавічы” В.Пінчука. Перамога нашай каманды ў спаборніцтвах дае права нашаму раёну ў наступным годзе стаць гаспадаром абласных спаборніцтваў падлеткаў. Аналагічны турыстычны злёт пройдзе на берагах возера Белае.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.