Вучыліся дэпутаты
Днямі ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася вучоба дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел і старшыні гарадскога і сельскіх Саветаў.
Адкрыла вучобу старшыня райсавета Ніна Рамановіч, якая азнаёміла прысутных з планам мерапрыемства. Ім прапанавалася прааналізаваць шэраг актуальных пытанняў, што дапаможа дэпутатам у іх далейшай дзейнасці. Падчас вучобы прысутныя дэпутаты і старшыні сельсаветаў заслухалі выступленні выконваючага абавязкі пракурора раёна Святланы Баранавай, якая акцэнтавала ўвагу дэпутатаў на прававых аспектах Закона Рэспублікі Беларусь “ Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь”. Пра правы і абавязкі дэпутата мясцовага Савета падчас працы ў акрузе ўдзельнікам вучобы распавёў Сяргей Ахрамовіч, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама. Не менш важным для практычнай дзейнасці дэпутатаў было і выступленне Пятра Дульскага, начальніка аддзела па прававому рэгуляванню райвыканкама. Яно тычылася прававога рэгулявання дэпутацкага запыту і дэпутацкага расследавання. Старшыня райсавета Ніна Рамановіч давяла прысутным пра змены, якія ўнесены ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”. Яе выступленне дапоўніла Наталля Цубер, намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама, якая спынілася на пытанні самаабкладання. Не засталіся без увагі і ўдакладняючыя пытанні дэпутатаў, якія яны актыўна задавалі прысутным. Як было зазначана падчас мерапрыемства старшынёй райсавета, правядзенне вучобы з дэпутацкім корпусам будзе працягнута ў будучым і трывала ўвойдзе ў практыку дзейнасці райсавета.