Вясковыя праблемы ўзяты на кантроль

Інфармацыйная група старшыні раённага Савета дэпутатаў Ніны Рамановіч нядаўна ў рамках адзінага Дня інфармавання наведала вёску Рычоў, дзе сустрэлася з жыхарамі населенага пункта. Прайшло мерапрыемства ў мясцовай установе культуры.


Пачалася сустрэча з выступлення старшага інспектара прафілактыкі аддзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі Жыткавіцкага РАУС Андрэя Мулюка, у якім распавёў пра меры, якія прымаюцца па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам нашага грамадства. Андрэй Рыгоравіч найперш спыніўся на тым, колькі бед людзям прыносіць гэтая загана, наколькі моцны яе ўплыў на крымінагенную сітуацыю і здароўе людзей. Канечне ж, прывёў прыклады, як вядзецца змаганне з п’янствам супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў, якія змены адбываюцца ў заканадаўчай базе краіны, каб больш паспяхова супрацьстаяць гэтай ганебнай з’яве, а таксама заклікаў вяскоўцаў змагацца з гэтым негатывам сумесна, больш актыўна прыцягваць на барацьбу з п’янствам грамадскія фарміраванні.


Выступленне і прыведзеная пасля яго статытстыка Нінай Мікалаеўнай пра алкагалізацыю нашага грамадства не пакінулі раўнадушнымі прысутных у зале жыхароў. Таму і абмеркаванне тэмы ішло даволі актыўна. Далей вяскоўцы задалі членам інфармацыйнай групы пытанні, якія найбольш іх хвалююць на цяперашні час. Іх было нямала і тычыліся яны самых розных сфер жыццядзейнасці населенага пункта. Напрыклад, мясцовы фельчар папрасіла пасадзейнічаць у дастаўцы для праходжання флюараграфіі хворых на туберкулёз. Узнімалі жыхары праблемы, якія звязаны з рамонтам вуліц, узвядзеннем мастоў праз раку, спілоўваннем старых дрэў і іншыя. Усе яны кіраўніком групы ўзяты на кантроль, і па запэўніванню старшыні райсавета будуць вывучаны, а пра меры, што будуць прымацца, вяскоўцам давядзе кіраўніцтва мясцовага сельвыканкама.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.