І на корманарыхтоўцы, і на жніве
І на корманарыхтоўцы, і на жніве адчуваюць сельгаспрадпрыемствы раёна падтрымку сваіх партнёраў з адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі агратэхсервіс”.
Напрыклад, механізатар таварыства Сяргей Федаровіч на перавозцы травяністых кармоў мае самы лепшы вынік у раёне. На сваім МТЗ ён перавёз амаль чатыры тысячы тон травяной масы. Добры вытворчы паказчык мае і Вечаслаў Бандзюк, які на КЗР -10К здрабніў больш за чатыры тысячы тон травы. Плённа працуюць работнікі таварыства і на жніве. Яны сваёй тэхнікай дапамагаюць убіраць збажыну, а таксама заняты на дастаўцы зерня з гаспадарак на элеватар.
С. МІКАЛАЕЎ.