Дапамагаюць беспрацоўныя
Убіраць ураджай яблыкаў КСУПу “Коленскае” у гэтыя дні дапамагаюць беспрацоўныя гараджане.
Штодня ў грамадскі сад гаспадаркі службай занятасці накіроўваецца пятнаццаць чалавек. Уборка яблыкаў сёлета не адзіная справа, якую выконвалі беспрацоўныя ў вёсках. У гэтым годзе яны працавалі вясной на пераборцы бульбы ў КСУПе “Бялёў”. Дарэчы, як спадзяюцца спецыялісты службы занятасці, знойдзецца для беспрацоўных праца ў гэтай гаспадарцы і восенню, калі пачнецца ўборка клубняў.