Ідзем за журавінамі
На дварэ восень, а гэта заўсёды азначае, што распачаўся сезон збору брусніц і журавін. Тэрміны якога ўстаноўлены з 15 жніўня для збору брусніц і з 1 верасня — для журавін.
Несумненна, занятак гэты цяжкі, але і даволі прыемны. Асабліва радасна, калі вяртаешся дамоў з поўнымі пасудзінамі гэтых карысных ягад. Разам з тым, зборшчыкам брусніц і журавін не варта забывацца на пэўныя правілы. Яны не такія і складаныя. Найперш, забараняецца збіраць ягады механічнымі прыстасаваннямі (грабёнкі, “камбайны” і іншыя), якія псуюць ягаднікі, што ў будучыя гады прыводзіць да зніжэння ўраджайнасці кустоў. Таксама забараняецца нарыхтоўка, збор і закупка ягад брусніц, з утрыманнем у сабранай агульнай масе больш аднаго працэнта няспелых ягад. Для клюквы гэтая доля складае не больш пяці працэнтаў. Пры выяўленні такіх парушэнняў накладваецца даволі салідны штраф у памеры да 20 базавых велічынь. Так што сваімі рукамі зборшчык можа пазбавіцца не толькі добрага настрою ад паходу за ягадамі, але і значна аблегчыць свой кашалёк.