Лячэбныя ўстановы прымаюць папаўненне

Пятнаццаць маладых спецыялістаў сёлета атрымалі сваё першае месца працы ва ўстановах Жыткавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.


У ліку маладога папаўнення шэсць урачоў і дзевяць медсясцёр. Усе яны працаўладкаваны Урач агульнай практыкі ўзначаліў Дзякавіцкую ўчастковую лабараторыю. Два ўрачы, педыятр і тэрапеўт, атрымалі сваё першае рабочае месца ў Тураўскай участковай бальніцы. У лячэбныя ўстановы райцэнтра накіраваны тэрапеўт, хірург і педыятр. А вось маладыя спецыялісты з сярэднеспецыяльнай адукацыяй уладкаваны на вёсцы: шэсць — медсёстрамі ў Ленінскую участковую бальніцу, яшчэ адзін — у гэтую ж установу фельчарам, двое — у Грычынавіцкі і Старазалюціцкі фельчарска-акушэрскія пункты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.