На экскурсію да святыні
Спецыялістамі тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва робіцца нямала па арганізацыі адпачынку для ўдзельнікаў сваіх клубных фарміраванняў.
У бліжэйшы час для іх будзе арганізавана экскурсія ў Жыровіцкі манастыр. Большасць групы складуць удзельнікі клуба “Тонус”, які аб’ядноўвае інвалідаў па зроку. Усяго ў паездцы прыме ўдзел дваццаць пяць чалавек з розных клубных фарміраванняў, што дзейнічаюць пры тэрытарыяльным цэнтры.