На патоку яблыкі, наперадзе – журавіны

Працяглы, напружаны і надзвычай адказны сезон нарыхтовак розных відаў прадукцыі для шматлікіх работніц Жыткавіцкага райпа ў хуткім часе з летняй пары непазбежна пяройдзе ў асеннюю. Таму пад некаторымі вынікамі збораў ужо можна падвесці канчатковую рысу, а другія набыткі яшчэ наперадзе.


Год на год, як справядліва кажуць, не прыходзіцца і ўсё пазнаецца ў параўнанні. Калі, напрыклад, садовай землянікі ў мінулагоднім сезоне было назапашана 110 тон, дык сёлета толькі 60 тон. А вось колькасць сабраных чарніц наадварот узрасла з 93 да 105 тон. Нарыхтавана ўсяго 1,7 тоны лісічак супраць 13,3 тоны ў 2009 годзе. Сваё адмоўнае ўздзеянне тут аказала, безумоўна, вельмі спякотнае надвор’е.


Працягваецца сезон нарыхтоўкі яблыкаў-ападкаў. Іх ужо маецца 615 тон супраць 227 тон леташніх. А згодна задання гэтай садавіны трэба мець не менш, чым 1590 тон. Яблыкі з нашага раёна прымаюць звыш 10 вінзаводаў рэспублікі. А лепшых вынікаў у гэтай надзвычай неабходнай справе дабіліся нарыхтоўшчыцы Валянціна Сачыловіч і Наталля Кажаноўская, на рахунку якіх адпаведна 81 і 70 тон дарункаў саду.


А хутка прыспешыць і пара збору журавін, якая звычайна прыпадае на верасень. Гэтай карыснай для здароўя людзей ягады жыткавіцкія нарыхтоўшчыкі падмеліся назапасіць 135 тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.