Насенне з траў
Сорак чатыры тоны насення траў складае сёлета намалот у КСУПе “Марохараўскі”.
Лідзіруе гаспадарка не толькі па валаваму намалоту насення траў у раёне, але і па аддачы кожнага насеннага ўчастка. Усяго ў раёне пад насеннікі траў адведзена 665 гектараў. Большая палова іх абмалочана. Збор насення склаў больш ста дваццаці тон.