Па прыватнай ініцыятыве
Будаўніцтва капліцы вядзецца ў гэтыя дні ля могілак у вёсцы Дзедаўка.
Ініцыятыва ў гэтай справе належыць Барысу Альшанскаму, які такім чынам вырашыў аддаць даніну павагі радні жонкі, што пахавана на мясцовых могілках. Усе выдаткі па ўзвядзнню капліцы Барыс Кляменцьевіч пакрывае з уласных зберажэнняў. Новае збудаванне будзе служыць не толькі духоўнаму адраджэнню вёскі, але і станоўчую ролю адыграе ў добраўпарадкаванні тэрыторыі.