Пад сяўбу азімага рапсу
Працаўнікі КСУПа “Бялёў” паспяхова завяршылі ў гэтыя дні падрыхтоўку глебы пад сяўбу азімага рапсу. Сёлета гэтая культура тут размесціцца на плошчы 150 гектараў.
Вядуцца падрыхтоўчыя работы да сяўбы азімага рапсу і ў іншых гаспадарках. Асабліва буйныя плошчы гэтай культурай запланавана засеяць у КСУПе “Коленскае” і ААТ “Тураўшчына” — па 430 гектараў, КСУПах “Марохараўскі” і “Чырвоны Бор” адпаведна 330 і 320 гектараў. Усяго ж у раёне пад вырошчванне азімага рапсу на зерне будзе занята 2170 гектараў.