Паслугі карыстаюцца попытам
Паспяхова сёлета працуюць структурныя падраздзяленні аддзела культуры па аказанню насельніцтву платных паслуг у сваіх установах. З пачатку года іх аказана на суму больш ста васмідзесяці мільёнаў рублёў супраць 151,6 мільёна за такі ж час летась.
Асабліва ўдала працуюць па аказанню платных паслуг насельніцтву спецыялісты раённага цэнтра фальклору, Беразінскай бібліятэкі-клуба, Коленскага цэнтра культуры і адпачынку, Бялёўскага сельскага і Тураўскага гарадскога дамоў культуры і іншыя. Такая сітуацыя тлумачыцца толькі адным, што ва ўстановах культуры стала намнога цікавей бавіць свой вольны час дзякуючы старанню іх гаспадароў.