Павялічваюцца здабыткі корманарыхтоўшчыкаў
Па стану на 9 верасня на зімоўку грамадскаму статку назапашана 18990 тон сена, 24213 сенажу і 100073 тоны сіласу. Корманарыхтоўка працягваецца і ў гэтыя дні. Зараз працаўнікі гаспадарак актыўна заняты ўборкай кукурузы на сілас. З убраных 2495 гектараў гэтай культуры кукурузнага сіласу закладзена ў траншэі 56030 тон.
Лепшыя вытворчыя здабыткі падчас сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі маюць: — механізатар ААТ “Тураўшчына” Іван Міхайлавіч Мілевіч, які на КГ-6 здрабніў 10530 тон травяной масы; — механізатар КСУП “Бялёў” Аляксандр Адамавіч Макарэвіч, які на УЭС -250 здрабніў 10456 тон травяной масы;
— механізатар КСУП “Людзяневічы” Вячаслаў Аляксандравіч Чэркас, які на КЗР-10 здрабніў 8790 тон травяной масы;
— механізатар КСУП “Чырвоны Бор” Андрэй Анатольевіч Сініла, які на КЗР – 10 здрабніў 8217 тон травяной масы;
— механізатар ААТ “Жыткавіцкі райагратэхсервіс” Сяргей Сцяпанавіч Федаровіч, які на трактары МТЗ – 1221 перавёз 6358 тон травяной масы;
— вадзіцель КСУП “Чырвоны Бор” Віталь Віктаравіч Акунец, які на аўтамабілі МАЗ – 555 перавёз 4473 тоны травяной масы;
— вадзіцель КСУП “Чырвоны Бор” Анатоль Анатольевіч Кананенка, які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 3658 тон травяной масы;
— механізатар ААТ “Тураўшчына” Адам Пятровіч Власевіч, які на трактары МТЗ-82 перавёз 3384 тоны травяной масы;
— вадзіцель КСУП “Людзяневічы” Юрый Мікалаевіч Сулкоўскі, які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 3186 тон травяной масы.
Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.