Працаваць тэхналагічна

Працаваць тэхналагічна. Аб гэтым ішла размова на раённым семінары, які днямі прайшоў на базе КСУПа “Марохараўскі”. Кіраўнікі, галоўныя аграномы і інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты райсельгасхарчу, якія бралі ўдзел у гэтым мерапрыемстве, падрабязна спыніліся на такіх важных пытаннях працы раслінаводчай галіны, як работа з арганічнымі ўгнаеннямі і сяўба азімага рапсу.


Асноўны акцэнт на семінары быў зроблены на практычных прыёмах агратэхнікі. Прама на палетку ўдзельнікі змаглі наглядна пабачыць, у якім накірунку дзейнічаць, каб працаваць тэхналагічна. Таму арганізатары мерапрыемства абыйшліся не толькі звычайнай дэманстрацыяй неабходнай тэхнікі, але і падрабязна расказалі і паказалі, як правільна яе падрыхтаваць да работы, а таксама вынікова прымяняць на палетках. Праводзіць напярэдадні асноўных сельскагаспадарчых кампаній навучаючыя семінары для спецыялістаў стала ў раёне ўжо традыцыяй. Такія мерапрыемствы накіраваны, у першую чаргу, для таго, каб павышаць якасць выконваемых работ на палетках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.