Жыткаўчане ў ліку дыпламантаў
Ураджайным на ўзнагароды стаў фестываль “Грай, гармонік”, які адбыўся ў Любані, для яго ўдзельнікаў з нашага раёна. Усе яны адзначаны ганаровымі дыпломамі фестывалю.
Так, Васіль Каралец, кіраўнік народнага ансамбля народнай песні “Сваты” і сямейны ансамбль Абібок з Запясочча ўзнагароджаны дыпломамі за зберажэнне, развіццё, папулярызацыю народнай музыкі, а выканальніцы прыпевак Ганна Бурак з Рычова і Ніна Лінкевіч з Новых Мілевіч — дыпломамі за развіццё народнай прыпеўкі. Такі ўраджай вышэйшых узнагарод фестывалю ў чарговы раз засведчыў аб высокім выканальніцкім майстэрстве і творчых здольнасцях нашых землякоў.