“Будзем у жыцці вас годнымі”

“Будзем у жыцці вас годнымі” — пад такой назвай артысты аўтаклуба раённага аддзела культуры правялі акцыю, прысвечаную Дню пажылога чалавека.


Спевакі аўтаклуба з канцэртамі наведаліся ў аддзяленне сястрынскага догляду цэнтральнай раённай бальніцы, шэраг малых населеных пунктаў, дзе выступілі з невялікімі канцэртамі. Песні ў выкананні Іны Купчанка, Наталлі Баранавай, Вольгі Жураўскай і Галіны Бандзюк вельмі спадабаліся гледачам, многія пад іх матывы ўспомнілі маладыя гады. А на развітанне члены аўтаклуба дарылі ўсім старым людзям шчырыя пажаданні здароўя і доўгага жыцця.


Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.