Году Ф. Шапэна ў Беларусі прысвячаецца
VI імпрэза камернай і духоўнай музыкі адбудзецца 8 кастрычніка ў нашым раёне і прысвечана да 1030-годдзя г. Тураў і 510-годдзя г. Жыткавічы. Заслужаны калектыў “Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга прысвячае фэст Году Ф.Шапэна ў Беларусі.
Як карэспандэнту “НП” паведамілі ў аддзеле культуры райвыканкама, у рамках падзеі 8 кастрычніка будуць наладжаны наступныя мерапрыемствы. У дзіцячай школе мастацтваў імя У.Будніка ў 10.30 гадзін раніцы пройде творчая сустрэча і майстар клас кандыдата мастацтвазнаўца, прафесара Мікалая Волкава, а таксама канцэртная праграма “Палескія сустрэчы” (выступленне ансамбля трубачоў “Інтрада”. У Тураве з 12 гадзін у гарадскім Доме культуры адкрыецца выстава вырабаў майстроў народных рамёстваў Тураўшчыны, выступленне заслужанага аматарскага калектыву народнага хору Тураўскага гарадскога Дома культуры, а таксама выступленне заслужанага калектыву “Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі” — з праграмай “Ф. Шапэн у коле беларускіх сяброў” (Н. Орда, М.К. Агінскі, М. Карловіч, С. Манюшка). У 14.00 у Тураўскай дзіцячай школе мастацтваў адбудзецца адкрыты ўрок малюнку (жывапіс) Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Вечарам чакаецца выступленне Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі ў Жыткавічах — канцэрт будзе прысвечаны 510-годдзю Жыткавічаў.
У.ГАЎРЫЛОВІЧ.