На ўнутраны і знешні рынкі

Дынамічна па ўсіх накірунках сваёй дзейнасці развіваецца дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Жыткавіцкі лясгас”. Паспяхова выконваюцца як планы, даведзеныя яму звонку, так і тыя мерапрыемствы і заданні, якія ставіць перад калектывам кіраўніцтва.


Па-ранейшаму на першым плане застаецца ахова і ўзнаўленне лясоў. Так, з пачатку года работы па лесаўзнаўленні былі праведзены на плошчы ў 221 гектар, што вышэй планавага паказчыка. Новыя лясы пасаджаны на 176-гектарнай плошчы. Добраўпарадкоўваюцца лясніцтвы, капітальна адрамантаваны два, да канца бягучага года іх дабавіцца яшчэ тры. У пяці лясніцтвах заменены драўляныя агароджы на бетонныя, устаноўлена першае відэаназіранне для выяўлення лясных пажараў у Людзяневіцкім лясніцтве. Асвоена вытворчасць паліўных брыкетаў, працуюць сушыльныя камеры на 200 метраў кубічных драўніны, наладжаны выпуск дошак для падлогі, вагонкі. Тут пастаянна і настойліва працуюць над укараненнем новых відаў прадукцыі, над пашырэннем рынкаў збыту. Мэта — атрыманне грашовых сродкаў для фінансавання лясной гаспадаркі.


Для павелічэння аб’ёмаў засваення лесасекі набыты два новыя трактары з маніпулятарамі, да канца года будзе закуплена яшчэ чатыры коштам у 130 мільёнаў рублёў кожны. Праведзены тэндэр і будзе набыты магутны нарыхтоўчы агрэгат, што будзе працаваць на рубках галоўнага карыстання і выпускаць дзвесце метраў кубічных драўніны ў змену адным аператарам.


Радуюць паказчыкі і прамысловай дзейнасці, лесапрадукцыя ідзе як на ўнутраны, так і на знешні рынкі. У чатыры краіны свету яна пастаўляецца на экспарт: Германію і Данію, Велікабрытанію і Нідэрланды. За 9 месяцаў 2010 года за мяжу было рэалізавана 466 тон паліўных брыкетаў, 1704 тоны гранул і 188 метраў кубічных колатых дроў. І калі за студзень — верасень мінулага года на экспарт было рэалізавана лесапрадукцыі на агульную суму 580 тысяч долараў ЗША, то за 3 кварталы 2010 года выручка дасягнула 1291 тысячу долараў, а гэта значыць, што тэмпы росту склалі 223 працэнты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.