470 кіламетраў адказнасці

Цёплае лістападаўскае надвор’е не ўводзіць у зман работнікаў ДЭУ-111 – у памяці яшчэ слушныя ўрокі мінулагодняй халоднай, снежнай зімы.


Таму да новага сезона мясцовыя дарожнікі рыхтуюцца загадзя і ўсебакова. Завезлі неабходныя тэхнічныя сродкі для работы ў зімовых умовах, у тым ліку надзейны адвал для ачысткі снегу і некалькі пескараскідвальнікаў. Амаль цалкам забяспечаны песка-саляной сумессю. Да таго ж капітальна рамантуецца ўласная база. У прыватнасці, з Гомеля завезена некалькі катлоў, якія працуюць на мясцовых відах паліва. А гэта, як вядома, вялікая эканомія газа і мазута.


У “Гомельаблдарбудзе” Тураўскае ДЭУ-111 па калькасці працуючых лічыцца адным з невялікіх філіялаў, а вось па аб’ёмах выконваемых работ і абслугоўваемай колькасці дарог – 470 кіламетраў – прадпрыемства займае далёка не апошняе месца ў вобласці, а сярод ДЭУ – у ліку першых. Прычым вытворча-эканамічныя паказчыкі з году ў год прыкметна паляпшаюцца. Так, за тры кварталы бягучага года тэмпы росту аб’ёмаў вытворчасці ўласнымі сіламі да аналагічнага перыяду мінулага года склалі 128,7 працэнта, прадукцыйнасць працы на кожнага работніка павялічылася на 28,7 працэнта. Сярэдняя зарплата перавысіла ўжо мільён трыста тысяч рублёў, а лінейныя работнікі за сезон зарабляюць і таго болей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.