Для прафесійнага росту

14 маладых спецыялістаў атрымалі сваё першае працоўнае месца пасля заканчэння навучальных устаноў у сельгаспрадпрыемствах раёна. Палова з іх маюць вышэйшую адукацыю.


Маладое папаўненне прынялі практычна ва ўсіх гаспадарках. Для прыбыўшых спецыялістаў на месцах пастараліся стварыць не толькі прыстойныя ўмовы для працы, але і забяспечыць ім належны быт. Адзінаццаць чалавек атрымалі дыхтоўнае жыллё ў дамах, якія будуюцца на вёсцы згодна ўказаў прэзідэнта. Адным словам, створаны неабходныя ўмовы для прафесійнага росту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.