Клопаты пра арганіку

У гэтыя дні працаўнікамі КСУПа “Коленскае” важнае значэнне надаецца вывазцы і ўнясенню арганічных угнаенняў пад будучую сяўбу.


Для паспяховага выканання гэтай работы ў гаспадарцы створаны два механізаваныя атрады. У іх складзе — шэсць вялікагрузных аўтамашын, два пагрузчыкі і тры трактары з раскідвальнікамі. Па словах кіраўніка сельгаспрадпрыемства Валянціна Карпава, вадзіцелі і механізатары стараюцца працаваць зладжана, таму штодзённыя нормы выпрацоўкі атрадамі выконваюцца і перавыконваюцца. На цяперашні час пад будучую сяўбу ўжо вывезена і ўнесена на палеткі амаль трэцяя частка запланаваных аб’ёмаў арганічных угнаенняў. Усяго запланавана ўнесці іх амаль восем тысяч тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.