“Льецца песня на прасторы”
Пад такой назвай у хуткім часе ў Новазалюціцкім сельскім клубе пройдзе святочная ўрачыстасць з нагоды 40-годдзя фальклорнага калектыву “Случанка” гэтай установы культуры.
Для членаў аматарскага аб’яднання “Вечарына”, што працуе пры раённым цэнтры фальклору, рыхтаваць святочныя мерапрыемствы з нагоды юбілейных дат фальклорных калектываў, майстроў народнай творчасці раёна з’яўляецца ўжо добрай традыцыяй. Толькі за бягучы год такіх урачыстасцей зладжана ў розных установах культуры Жыткаўшчыны больш дзясятка.