Лепшых ушанавалі ў Гомелі

Дастойна сустрэў і правёў сваё прафесійнае свята – Дзень аўтамабіліста і дарожніка – калектыў філіяла №16 адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельаблаўтатранс”. Да яго аўтатранспартнікі падышлі з важкімі працоўнымі падарункамі.


За 9 месяцаў 2010 года аб’ем выручкі ад перавозкі грузаў і пасажыраў да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 125,2 працэнта, а да плана – 109,5. калі за студзень-верасень 2009 года экспарт паслуг склаў 66,7 тысячы долараў ЗША, то селета – 115,5, што адпаведна да мінулага склала 173,2 і 105,9 працэнта. Значна выраслі паказчыкі па аб’еме перавозак грузаў, пасажыраў, груза – і пасажыраабароту.


Вынікі работы ўсіх аўтапрадпрыемстваў вобласці былі падведзены ў мінулыя выхадныя ў Гомелі ў Палацы культуры “Фестывальны”. Прайшоў своеасаблівы агляд-конкурс па розных намінацыях, у тым ліку на лепшы дызайн стала, лепшы малюнак і г.д. Былі ўшанаваны лепшыя. Не выключэннем стаў і калектыў філіяла №16 горада Жыткавічы. Так, вадзіцель Анатоль Саўчыц быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый, дыспетчар Любоў Страха – сярэбраным значком ААТ “Гомельаблаўтатранс”, а галоўны інжынер Сяргей галавач і вадзіцель аўтобуса Алег Ястрэмскі – Ганаровымі граматамі адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельаблаўтатранс”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.