НАДЗЕЙНЫ Малаказборшчык
Па стану на 1 студзеня 2010 года на тэрыторыі Савета налічвалася 220 кароў, што ўтрымліваюцца на ўласным падворку грамадзян. І работа па закупу лішкаў малака тут пастаўлена на шырокую нагу. А ўсё дзякуючы таму, што з лютага 2009 года гэтай важнай справай займаецца прадпрымальнік Васіль Баліч.
На ўласным легкавым аўтамабілі са спецыяльнай ёмістасцю Васіль Пятровіч аб’язджае дзесяць населеных пунктаў сельсавета. Не забыта ніводная маленькая вёсачка, як скажам, Загацце, дзе ўтрымліваецца ўсяго 3 каровы. А тлустасць здадзенага малака яму дапамагае вызначыць сельвыканкам.
За 10 месяцаў па сельскаму Савету было закуплена 288 тон малака, або па 1312 кілаграмаў яго ў разліку на адну карову.