У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ — АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ
Апаратную нараду правёў у панядзелак, 29 снежня, старшыня райвыканкама Мікалай Какора. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Напачатку нарады М. Какора выказаў цёплыя словы падзякі за працу намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Г.М. Чорнай і з нагоды юбілею ўручыў ёй ганаровую грамату райвыканкама, якой яна ўзнагароджана за шматгадовую працу ў аграпрамысловым комплексе раёна.
Асаблівая ўвага звернута на камунальныя пытанні. Найперш, у сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра, якасці падачы цеплаэнергіі спажыўцам. Згодна інфармацыі дырэктара КУП “Жыткавіцкі камунальнік” А. Савосценкі, прадпрыемства забяспечвае стабільную працу ўсіх цепланосьбітаў, дастаткова назапашана паліва і неабходных матэрыялаў, каб весці паўсядзённую працу. Кіраўнік раёна звярнуў увагу на недапушчальнасць праблемных сітуацый у камунальнай сферы.
М. Какора праінфармаваў выканкам аб прайшоўшым напярэдадні пасяджэнні аблвыканкама.
Разгледжаны актуальныя пытанні ў сацыяльнай сферы, у тым ліку ў адукацыі, культуры, ход выканання Дэкрэта №18 аб абавязаных асобах, арганізацыі падпісной кампаніі на першае паўгоддзе 2011 года. Аб функцыянаванні ўсіх галін эканомікі праінфармавалі намеснікі старшыні райвыканкама А. Наўныка, В. Рагалевіч, У. Быстрэнка, С. Таболіч.
Разгледжаны і іншыя актуальныя пытанні, у тым ліку ход выканання дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, прагнозных паказчыкаў.