Ураджайны палетак кукурузны

Своеасаблівы вытворчы рэкорд паставілі сёлета аграрыі раёна на грамадскім кукурузным палетку.


У гэтым годзе культура была размешчана на 5490 гектарах. Як паказала ўборка кукурузы, яна не падвяла земляробаў. Намалочана амаль дзевяць тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 66 цэнтнераў з гектара. А ў такіх сельгаспрадпрыемствах, як сялянская гаспадарка М.Р. Шруба і аддзяленне “Хлупін”, апошні паказчык склаў больш дзевяноста чатырох цэнтнераў з гектара, а ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” — больш ста. Для прыкладу, у мінулыя гады валавы збор кукурузнага зерня не перавышаў трох тысяч тон. Значна больш чым у ранейшыя часы назапашана гаспадаркамі і сіласу з кукурузы. Сёлета ў траншэі яго закладзена 148335 тон. Кукурузнай масы тут атрымлівалі 270 цэнтнераў з гектара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.