Выхоўваць прыгажосцю

Шэраг прадпрыемстваў і ўстаноў райцэнтра паказваюць прыклад выдатнага добраўпарадкавання. Старанні лепшых нядаўна былі адзначаны на юбілейным свяце горада.


Пачэсным дыпломам разам з аддзелам культуры, аддзяленнем Белаграпрамбанка і прыватным прадпрыемствам “Віцязь Палескі” ўзнагароджаны і калектыў Жыткавіцкай сярэдняй школы №2.


Прылеглы ўчастак да гэтай навучальнай установы без перабольшвання можна лічыць узорам ландшафтнага дызайну. Адных толькі кветак тут вырошчваюць больш за 25 відаў, мноства кустоў разам з альпійскай горкаю і дэндрарыем упрыгожваюць тэрыторыю. Даглядаюць за насаджэннямі як дарослыя, так і вучні.


Ініцыятыўная група на чале з настаўніцай школы Ірынай Вянгурай штогод дабаўляюць ва ўбранства навучальнай установы шэраг навінак. Зараз яны працуюць над праектам унутранага дворыка школы, дзе плануюць стварыць зону адпачынку са штучнай сажалкаю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.