З кватэры — у інтэрнат
Тры чалавекі пазбавіліся сёлета сваіх кватэр за неўплату камунальных плацяжоў. Прычым два выселены без прадастаўлення іншага жылля, адзін прамяняў двухпакаёўку ў Азёрным на інтэрнат без выгод у былым ваенным гарадку. Камунальнай службе за больш чым 2 гады гэтыя грамадзяне завінавацілі па некалькі мільёнаў рублёў.
На цяперашні час агульная сума запазычанасці па кватэрных рахунках складае 286 млн. рублёў. Найбольшая колькасць (64%) даўжнікоў пратэрміноўвае аплату на працягу да трох месяцаў, астатнія перавышаюць квартал і больш.
Для спагнання даўгоў камунальная служба выкарыстоўвае шэраг спосабаў — ад папярэджвання і адключэння вода- і энергазабеспячэння да натарыяльных надпісаў і судовых заяў.