Кузня пераможцаў
Жыткавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа №2 традыцыйна збірае важкі ўраджай перамог ў раённых прадметных алімпіядах.
Калі ў мінулым годзе на рахунку вучняў гэтай навучальнай установы было 9 дыпломаў, то сёлета яны заваявалі адразу 15. Узнагарода першай ступені атрымана па працоўнаму навучанню (тэхнічная праца) і 14 дыпломамі трэцяй ступені адзначаны веды рабят па такіх дысцыплінах як хімія, біялогія, руская і англійская мовы, матэматыка, гісторыя і грамадазнаўства. У камандным заліку старшакласнікі САШ №2 г. Жыткавічы сталі бясспрэчнымі лідарамі – у іх амаль трэцяя частка дыпломаў раённых алімпіяд.