Наведалі восем вёсак

Апошнім сваім маршрутам удзельнікі аўтаклуба раённага аддзела культуры ахапілі вёскі Загорбашша, Калінаўка, Ацкаванае, Чарацянка, Хісцецкі Бор, Заброддзе, Замошша і Вятчынская Рудня. Перад іх жыхарамі з інфармхвілінкай “Насустрач выбарам” выступілі загадчыца аўтаклуба Любоў Феакцістава, работніцы цэнтральнай рённай бібліятэкі Любоў Трафімовіч і Вольга Жураўская.


Што мы знаем пра грып? Як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад вірусных інфекцый? На гэтыя пытанні вяскоўцам вычарпальныя адказы супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольга Літвяк і Дзмітрый Мінец. А загадчыца ФАПа вёскі Вятчынская Рудня Марыя Бедункевіч прачытала лекцыю на тэму “Скажы наркотыкам “Не”.


Ва ўсіх населеных пунктах былі дадзены змястоўныя, цікавыя канцэрты сіламі самадзейных артыстаў аўтаклуба, народнага ансамбля песні “Асалода” і агітбрыгады гарадскога цэнтра культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.