У дзень выбараў – мерапрыемствы на любы густ

Культурна-масавыя, а таксама спартыўныя мерапрыемствы, гульнёвыя праграмы, выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, прадукцыі прадпрыемстваў, фотавыставы, прэзентацыі, а таксама кансультацыі медыцынскіх і педагагічных работнікаў, акцыі грамадскіх арганізацый, выставы-продажы кулінарных страў, дэгустацыі, мерапрыемствы для тых, хто галасуе ўпершыню, арганізацыя індывідуальнай падпіскі – такі пералік мерапрыемстваў набудзе жыццёвасць на 71 участку для галасавання на Жыткаўшчыне. Зразумела, што на кожным з участкаў існуе свая праграма, і яна абавязкова будзе выканана.


Мы вырашылі пацікавіцца: як будзе стварацца святочны настрой у выбаршчыкаў? Так, на Жыткавіцкім участку №3 (вуліца Энгельса,5, памяшканне ГЦК) выбары пачнуцца з радыёканцэрта “Гэта Радзіма мая – Беларусь!” (10.00-12.00). 3 10 да 12 гадзін пройдзе канцэрт “Квітней, Беларусь!” калектываў мастацкай самадзейнасці і ГЦК, з 12 да 14 гадзін будзе дэманстравацца відэафільм “Нашы святы і будні”, з 14 да 16.00 будзе наладжана інтэрактыўнае лялечнае прадстаўленне “Рэпка” дзіцячага ўзорнага лялечнага тэатра “Чудзеснікі” ГЦК, з 16.00 да 18.00 – канцэрт “Люблю цябе, Белая Русь!” народнага вакальнага ансамбля “Асалода” ГЦК. З 10 до 18 гадзін у ГЦК можна будзе пагуляць у більярд, паўдзельнічаць у турніры па настольнаму тэнісу “За здаровы лад жыцця”. З 8 да 20 гадзін тут жа будуць працаваць выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Свет захапленняў”, фотавыстава “Жыткаўшчына: мінулае і сучаснасць”, якія арганізуе ГЦК, а таксама тэматычная кніжная выстава “Беларусь сучасная” (ЦБС) і выстава-продаж навагодніх цацак, мішуры і ёлак (Райпа). На выбарчым участку з 8 да 10 гадзін раніцы можна будзе атрымаць кансультацыю ўрача-тэрапеўта Жыткавіцкай цэнтральнай бальніцы Т.М. Ціцянковай, з 10 да 12 гадзін – кансультацыю спецыялістаў аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” па аказанню розных банкаўскіх паслуг, з 12 да 14 гадзін дня будзе наладжана кансультацыя педагога-псіхолага карэкцыйна-развіваючага цэнтра аддзела адукацыі. З 9 да 13 гадзін дня раённае аддзяленне ГА “Белая Русь” праводзіць акцыю “За моцную і квітнеючую Беларусь”. З 8.00 да 20.00 Жыткавіцкае райпа наладзіць выставу-продаж кандытарскіх і кулінарных вырабаў, з 10 да 14 гадзін пройдзе бяспройгрышная латарэя. На працягу дня будуць урачыста ўшаноўвацца маладыя выбаршчыкі, якім будуць уручаны сувеніры. Гэтаксама на выбарчым участку будзе працаваць выстава-продаж маркірованай і немаркірованай навагодняй, газетнай прадукцыі, усе жадаючыя змогуць аформіць падпіску на любімыя выданні на 2011 год.


Як адзначылі “НП” у раённай выбарчай камісіі, усе ўчастковыя камісіі па меры магчымасці пастараліся давесці да ведама выбаршчыкаў свой план культурна-масавых мерапрыемстваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.