Прыбытковыя рэйсы

Жыткавіцкі філіял №16 адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельаблаўтатранс” адыгрывае галоўную ролю на тэрыторыі нашага раёна ў арганізацыі не толькі грузавых, але і пасажырскіх перавозак. І прыемна адзначыць, што ў мінулым годзе тут паспяхова былі выкананы ўсе вытворчыя паказчыкі.


Пры плане 847,5 тысячы фактычна было перавезена 941,2 тысячы пасажыраў – 111,1 працэнта. Такім чынам пасажыраабарот быў выкананы на 104,6 працэнта да планавай лічбы. Было перавезена 116,7 тысячы тон грузаў, альбо 107,4 працэнта да плана. Грузаабарот дасягнуў у мінулым годзе 11532,3 тысячы тона-кіламетраў – 109,4 працэнта да планавага паказчыка. Ад экспартных транспартных паслуг меркавалі атрымаць 169,1 тысячы долараў ЗША, а фактычна выручка склала 171,2 тысячы долараў – 101,2 працэнта.


У 2010 годзе філіял №16 набыў два новыя аўтобусы маркі “Радзіміч”, шэсць адзінак грузавога транспарту, пяць з якіх будзе працаваць на міжнародных лініях. Працуюць 19 прыгарадных і 5 гарадскіх маршрутаў. У склад аўтапрадпрыемства ўваходзяць таксама жыткавіцкая аўтастанцыя і тураўская аўтакаса, дзе падтрымліваецца належны парадак.


Адной з дадатковых крыніц даходу тут не першы год застаецца станцыя дыягнастычнага кантролю транспартных сродкаў. Летась было праверана 10275 адзінак транспарту. І калі ў 2009 годзе даход тут склаў 222,5 мільёна рублёў, то ў мінулым годзе ён узрос да 247,3 мільёна рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.