Прымай, краіна, новых жыхароў!
5 студзеня ў радзільным аддзяленні ЦРБ з’явілася на свет першае дзіця новага года. Сям’ю жыткаўчанкі Святланы Агіевіч папоўніў сынок, які стаў другім дзіцём.
Хлопчык вагою 3050 г і ростам 53 см заявіў аб сабе а палове восьмай вечара. У гэты ж дзень праз дзве гадзіны ў аддзяленні прынялі яшчэ аднаго хлопчыка. Радасць прыйшла ў сям’ю Юліі Краменскай, жыхаркі вёскі Брынёў Петрыкаўскага раёна. Як паведамілі ў райбальніцы, за мінулы год у радзільным аддзяленні з’явілася на свет 276 новых жыхароў, гэта на 45 больш, чым у папярэднім.