Сустрэча з педагагічным калектывам
Напрыканцы мінулага тыдня інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Валерыем Рагалевічам наведала Жыткавіцкую сярэднюю агульнаадукацыйную школу №3.
Сустрэча адбылася ў актавай зале гэтай установы адукацыі. Дырэктар школы Ганна Друк прадаставіла слова кіраўніку групы. Выступаючы перад педагагічным калектывам у гэты адзіны дзень інфармавання насельніцтва Валерый Маркавіч раскрыў галоўныя тэзісы тэмы: “Першы год пяцігодкі: асноўныя арыенціры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2011 годзе”.
Пасля выступлення В. Рагалевіча адбылася дзелавая, зацікаўленая размова ў фармаце “Пытанне – адказ”. Настаўнікаў цікавілі пытанні росту матэрыяльнай базы ўласнай школы, работы КУП “Жыткавіцкі камунальнік”, “Беларусбанк”, Жыткавіцкага райпа, аховы здароўя і многія другія.