«З лёгкай парай»
» З лёгкай парай» — у хуткім часе гэтага змогуць пажадаць адзін другому жыхары аграгарадка Кольна.
Кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі ўзялося аднавіць работу грамадскай лазні ў населеным пункце. Зараз у будынку былой вясковай лазні праводзіцца неабходны рамонт, ладзіцца водазабеспячэнне аб’екта. Па меркаванню старшыні сельсавета Вольгі Бойка, такім чынам будзе вырашана адна з набалелых праблем лазневага абслугоўвання, што стаіць перад жыхарамі аграгарадка ўжо не адзін год.